Команда

Краткая информация о команде

Последние матчи
25-15-4-6 / И-В-Н-П

Команда AFC Red Bisons, Премьерлига. Любительский футбол

Аматарская міні-футбольная каманда AFC Red Bisons была ўтворана 22 чэрвеня 2010 г. суполкай энтузіястаў, у якую ўваходзілі Павел Астрэйка і брамнік Кастусь Варанцоў. Каманда была ўтворана для ўдзелу ў аматарскіх футбольных турнірах. Пачынаючы з сезона 2010/2011 г. каманда Red Bisons пачала прымаць удзел у міні-футбольных спаборніцтвах. Пачынаючы з сезона 2013/2014 гг. спаборніцтвы пачалі праводзіцца выключна ў спартовых залах, дагэтуль гульні праводзіліся на вуліцы. 

Летам 2017 г. каманда Red Bisons здзейсніла аб'яднанне з іншай аматарскай міні-футбольнай камандай United-15, на чале якой стаяў Цімафей Казакоў.
Свае першыя медалі Бізоны заваявалі ў сезоне 2016/2017 гг.

У сезоне 2011/2012 каманда заняла 5 месца ў Д2.
У сезоне 2012/2013 каманда заняла 8 месца (з 14 камандаў) ў Д2.
У сезоне 2013/2014 каманда заняла 9 месца (з 16 камандаў) у Д2.
У сезоне 2014/2015 каманда заняла 7 месца (з 16 камандаў) у Д3 (другі дывізіён).
У сезоне 2015/2016 каманда заняла 8 месца (з 16 камандаў) у Д3 (другі дывізіён, група Б).
У ліпені 2016 г. каманда Red Bisons стала чэмпіёнам другога дывізіёна ДФЛ-2016.
У сезоне 2016/2017 каманда заняла 3 месца (з 16 камандаў) ў Лізе міні-футбола (другі дывізіён, група В), 3 месца (з 16 камандаў) у Нашай лізе, а таксама стала пераможцам Кубка Нашай лігі 2016/2017.
У сезоне 2017/2018 г. каманда Red Bisons выступала ў Прэм'ер-лізе 5х5 (Д2, Чыжоўка-арэна, вылет у 1/8 фінала) і ў Лізе міні-футбола (Д2, СК Уручча, 7 месца з 14).
У сезоне 2018/2019 гг. каманда Red Bisons выступае ў Прэм'ер-лізе 5х5 (Д2, Чыжоўка-арэна) і ў Нашай лізе.

Календарь прошедших и будущих матчей

Фото

Все фото

Видео

Все видео